Раніцай 19 верасня ў замак-музей Па-ле-Віконт ў 50 км ад Парыжа ўварвалася банда злачынцаў. Пра гэта паведамляе Le Parisien [1] са спасылкай на мясцовыя ўлады.
Нападнікі звязалі уладальнікаў і забралі наяўныя грошы і маёмасць, у тым ліку карціны, на суму каля €2 млн. Гаспадары замка не пацярпелі. Расследаваннем займаецца паліцыя Версаля.
Замак Па-ле-Віконт быў пабудаваны ў XVII стагоддзі, яго першым уладальнікам быў Нікаля Фуке, якога гісторыкі называюць адным з самых уплывовых людзей пры двары Людовіка XIV. У цяперашні час замак адкрыты для наведвальнікаў, аднак на час расследавання ён спыніць сваю працу.
Спасылкі
[1] http://www.leparisien.fr/faits-divers/sequestration-et-vol-a-vaux-le-vicomte-ce-matin-2-millions-d-euros-de-prejudice-19-09-2019-8155314.php
[2] https://zviazda.by/be/tags/francyya