Савет Міністраў пастановай №624 ад 16 верасня 2019 года зацвердзіў ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы кіраўніка Адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень". Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. [1]
Пастанова прынята ў мэтах выканання норм указа №483 ад 20 снежня 2018 года "Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2019 г.".
Згодна з дакументам, у бягучым годзе ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку павінна быць зарэгістравана 19 новых рэзідэнтаў, 20 рэзідэнтаў "Вялікага каменя" павінны ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць (вытворчасць тавараў, выкананне работ, аказанне паслуг). Тэмпы росту інвестыцый у асноўны капітал рэзідэнтаў парку павінны скласці 150% да ўзроўню 2018 года.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе апублікавання
Спасылкі
[1] http://www.pravo.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyaliki-kamen-0