Гэтыя і іншыя пытанні змогуць афіцыйна і дакументальна абмяркоўваць Беларусь і Аман пасля падпісання 18 верасня Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам юстыцыі Беларусі і Нацыянальным упраўленнем архіваў і дакументацыі Султаната Аман у галінах гістарычнай дакументацыі і кіравання дакументацыяй і архівамі.
Мемарандум мае мэтай развіццё двухбаковых стасункаў па архіўнай справе і справаводстве і прадугледжвае абмен копіямі дакументаў па гісторыі Беларусі і Амана, а таксама забеспячэнне цэласнасці дакументальнай спадчыны краін.
Мяркуецца, што ведамствы змогуць сумесна вырашаць пытанні ўкаранення сучасных тэхналогій, у тым ліку такіх як рэстаўрацыя архіўных дакументаў, развіццё інфраструктуры «электроннага ўрада» і электроннага дакументаабароту.
Ініцыятарам падпісання дакумента стаў Дэпартамент па архівах і справаводстве Мінюста. Мемарандум разглядаюць як першую прыступку для ўстанаўлення больш глыбокіх кантактаў паміж архіўнымі ведамствамі краін.
Ірына СІДАРОК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/inavacyynyya-tehnalogii