Вечар, прысвечаны 70-годдзю ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, адбыўся ў мінскім Доме дружбы. Сюды былі запрошаны афіцыйныя асобы, прадстаўнікі таварыства дружбы «Беларусь-Кітай», актывісты Беларускага таварыства дружбы, студэнты мінскіх ВНУ. У зале, упрыгожанай дзяржаўнымі сцягамі Беларусі і Кітая, гасцей чакала вялікая фотавыстаўка, якая расказвала пра гістарычны шлях дзяржавы і яе дасягненні.
Перад прысутнымі выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цімін, намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі.
Калі на вялікім экране з'явіліся маляўнічыя пейзажы Кітая, у зале пачалася музычная частка вечара — выступленні маладых майстроў мастацтва. Лаўрэаты міжнародных конкурсаў, магістранты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ван Лэй і Юань Мэн выканалі кітайскія і беларускія песні. Салісты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Наталля Дзяменцьева і Арцём Хамячонак таксама падарылі прысутным свае музычныя нумары.
Член таварыства «Беларусь-Кітай» паэт, перакладчык Мікалай Мятліцкі прачытаў свой верш, прысвечаны творцам Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/kitay