Праваахоўнікамі Цэнтральнага РУУС г. Мінска затрыманы 32-гадовы мінчанін, які выкраў прадукты са сталічнага магазіна на праспекце Пераможцаў, паведамляе МУС [1].
Выявіўшы нястачу на суму больш за 630 рублёў, супрацоўнікі крамы звярнуліся з заявай да праваахоўнікаў.
Вывучыўшы запісы з камер відэаназірання, сышчыкі ўсталявалі, што маладая пара хадзіла паміж радамі гандлёвай залы і напаўняла прадуктамі кошык.
Як аказалася, мужчына вырашыў вынесці прадукты харчавання, не заплаціўшы за гэта ні капейкі. Каб пазбегнуць выкрывання, фігурант вынес міма касы кошыка праз уваход у гандлёвую залу, пасля чаго склаў «набытыя» прадукты харчавання і схаваўся ў невядомым кірунку.
Правёўшы шэраг аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы высветлілі асобу выкрадальніка і затрымалі яго. Як аказалася, аб супрацьзаконных намерах мінчанін нават не паведаміў сваёй дзяўчыне.
Вядома, што жыхар сталіцы раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/2013
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva