Пра гэта паведамляе "Гомельская праўда" [1]
Нагадаем, канфліктная сітуацыя ўзнікла ў школе на мінулым тыдні. Інцыдэнт на ўроку знялі на тэлефон аднакласнікі хлопчыка, а бацькі выклалі ролік ў інтэрнэт. Як вынік - настаўніцу вышэйшай катэгорыі з вялікім педагагічным стажам звольнілі. Выпадак атрымаў вялікі рэзананс у грамадстве. Меркаванні падзяліліся. На бок педагога сталі многія бацькі вучняў.
Атрыманую ў СШ №15 інфармацыю пракаментаваў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Сяргей Парошын:
- Было прамое даручэнне Прэзідэнта, калі хочаце, загад кіраўніка дзяржавы аб аднаўленні на працы Людмілы Іванаўны. Настаўнік будзе працаваць на ранейшай пасадзе. Людміла Іванаўна выкладае ў гэтай школе 35 гадоў.
Спасылкі
[1] https://gp.by/category/news/society/news202810.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[3] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya