17 верасня адкрылася 74-я сесія Генеральнай Асамблеі ААН. Яе Старшыня Тыджані Мухамад- Бандэ заявіў, што прыярытэтнымі ў ходзе гэтай сесіі будуць пытанні ліквідацыі беднасці і голаду, забеспячэння адукацыі і барацьбы са зменай клімату. А Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш нагадаў аб маючых адбыцца пяці самітах, якія пройдуць у першы тыдзень сесіі. Пра гэта паведамілі [1] ў Службе навін ААН.
"У нас наперадзе напружаны год, мы пачынаем з пяці важнейшых сустрэч на вышэйшым узроўні: па клімаце, мэтах ў галіне ўстойлівага развіцця, фінансаванні развіцця, забеспячэнні ўсеагульнай аховы здароўя, а таксама па малых астраўных дзяржавах, якія развіваюцца", - падкрэсліў кіраўнік ААН. Ён павіншаваў Тыджані Мухамада-Бандэ з выбраннем на пасаду старшыні і пажадаў яму плённай сесіі.
Глава ООН на открытии 74-й #сессии [2] #ГА [3] ООН: впереди напряженный год, мы начинаем с пяти важнейших саммитов: по #климату [4]; #Целям [5] в области устойчивого развития; #финансированию [6] развития; обеспечению всеобщего #здравоохранения [7], а также по малым #островным [8] #государствам [9] pic.twitter.com/fJav2NRl8l [10]
— Служба новостей ООН (@UN_News_RU) September 17, 2019 [11]
Тыджані Мухамад-Бандэ, пастаянны прадстаўнік Нігерыі пры ААН, паабяцаў надаваць прыярытэтную ўвагу пытанням міру і бяспекі, у прыватнасці намаганням па прадухіленні і вырашэнню канфліктаў, а таксама па прасоўванні справядлівага эканамічнага і сацыяльнага парадку. Ён нагадаў пра неабходнасць умацоўваць дзейнасць у сферах абароны правоў чалавека і навакольнага асяроддзя, а таксама акцэнтаваў увагу на важнасці работы па ліквідацыі беднасці.
Антоніу Гутэрыш і Тыджані Мухамад-Бандэ нагадалі, што ў 2020 годзе свет адзначыць 75-годдзе ААН. Абодва лідары заявілі, што маючы адбыцца юбілей - гэта ўнікальная магчымасць аднавійь давер паміж краінамі.
У першыя дні працы новай сесіі будуць вырашацца, у асноўным, працэдурныя пытанні, у тым ліку звязаныя з размеркаваннем пунктаў парадку дня па шасці асноўных камітэтах асамблеі. 23 верасня пройдзе саміт па клімаце, яго мэта - узгадніць канкрэтныя шляхі выканання Парыжскага пагаднення. Галоўныя тэмы саміту: пераход на аднаўляльныя крыніцы энергіі, фінансаванне мер па стрымліванні змены клімату і падатак на вугляроды, скарачэнне прамысловых эмісіяў і экалагізацыі эканомікі. 24 верасня пачнуцца агульныя спрэчкі, перад удзельнікамі якіх выступяць 97 кіраўнікоў дзяржаў, пяць віцэ-прэзідэнтаў, 46 кіраўнікоў урадаў і 38 міністраў. Перад пачаткам агульных спрэчак генеральны сакратар прадставіць дзяржавам - членам ААН у сваім штогадовым дакладзе аб працы арганізацыі.
Спасылкі
[1] https://news.un.org/ru/story/2019/09/1363102
[2] https://twitter.com/hashtag/%D1%81%D0%B5%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B8?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[3] https://twitter.com/hashtag/%D0%93%D0%90?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[4] https://twitter.com/hashtag/%D0%BA%D0%BB%D0%B8%D0%BC%D0%B0%D1%82%D1%83?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[5] https://twitter.com/hashtag/%D0%A6%D0%B5%D0%BB%D1%8F%D0%BC?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[6] https://twitter.com/hashtag/%D1%84%D0%B8%D0%BD%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8E?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[7] https://twitter.com/hashtag/%D0%B7%D0%B4%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%BE%D1%85%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[8] https://twitter.com/hashtag/%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%BD%D1%8B%D0%BC?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[9] https://twitter.com/hashtag/%D0%B3%D0%BE%D1%81%D1%83%D0%B4%D0%B0%D1%80%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0%D0%BC?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[10] https://t.co/fJav2NRl8l
[11] https://twitter.com/UN_News_RU/status/1174071569745948673?ref_src=twsrc%5Etfw
[12] https://zviazda.by/be/tags/aan
[13] https://zviazda.by/be/tags/generalnaya-asambleya-aan
[14] https://zviazda.by/be/tags/sesiya