17 верасня 2019 года ў 7:01 выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што адбылося загаранне на тэрыторыі прадпрыемства па вывазу, перапрацоўцы і ўтылізацыі адходаў. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што загаранне адбылося на плошчы 30 квадратных метраў, паведамілі ў ведамстве.
Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. Пацярпелых няма. У выніку знішчаны драўняныя адходы, пашкоджаны універсальны мабільны здрабняльнік драўніны. Прычына здарэння высвятляецца.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[2] https://zviazda.by/be/tags/minski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/pradpryemstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns