У Мазырскім раёне ў ДТЗ з удзелам трох аўто пацярпелі два чалавекі, перадае [1] БелТА.
Аварыя адбылася сёння каля 7.40 на аўтадарозе Р31 Бабуйск - Мазыр - гр. Украіны. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца на Nissan ехаў з боку Мазыра ў напрамку нафтаперапрацоўчага завода. Ня пераканаўшыся ў бяспецы манеўру, для абгону калоны аўтамабіляў ён выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з грузавым MAN. Ад удару легкавік адкінула на аўтамабіль Peugeot, які ехаў у спадарожным з ёй кірунку.
Папярэдне, у аварыі пацярпелі два чалавекі.
На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, аператыўна-следчая група. Высвятляюцца абставіны здарэння.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-mozyrskom-rajone-v-dtp-s-uchastiem-treh-avto-postradali-2-cheloveka-362445-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/mazyrski-rayon