Ён пройдзе 28 верасня, паведамляе сайт Міністэрства ўнутраных спраў.
Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь у гэты дзень запрашае будучых абітурыентаў і іх бацькоў на Дзень адкрытых дзвярэй па адрасе: Мінск, праспект Машэрава, 6 (галоўны корпус). Пачатак мерапрыемства ў 11 гадзін.
У праграме - сустрэча з кіраўніцтвам ВНУ, прадстаўнікамі прыёмнай камісіі, курсантамі. Выступоўцы раскажуць пра асаблівасці прыёму абітурыентаў і навучання на розных факультэтах, адкажуць на пытанні, якія будуць цікавіць наведвальнікаў. Нададуць увагу льготам, прадугледжаных для некаторых катэгорый абітурыентаў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mus
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-adkrytyh-dzvyarey
[3] https://zviazda.by/be/tags/akademiya-mus