ВУП Беларусі ў студзені-жніўні 2019 года вырас на 1,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі БЕЛТА [1] ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Паводле першай ацэнкі, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br83,9 млрд, або ў супастаўных цэнах 101,1% да ўзроўню студзеня-жніўня 2018 года.
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-жніўні ў адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 106,8%.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/vvp-belarusi-v-janvare-avguste-vyros-na-11-362217-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vup