Амаль Br100 тыс. недаплаціў у бюджэт віцебскі індывідуальны прадпрымальнік, які займаўся рэалізацыяй беларускіх прадуктаў у Расіі. Гэты факт выявілі работнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласці, паведамілі БЕЛТА [1] ў КДК.
Устаноўлена, што камерсант хаваў частку выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў. Так, са студзеня 2016 года па студзень 2019-га ён набываў у арганізацый аптовага гандлю прадукты харчавання беларускай вытворчасці: сыры, алей, шакаладныя вырабы, крупы. Гэтыя тавары віцебскі прадпрымальнік прадаваў за наяўны разлік у Расіі без афармлення першасных уліковых дакументаў і не адлюстроўваў у падатковых дэкларацыях ўсю суму атрыманых даходаў. У выніку за тры гады ён не заплаціў у бюджэт больш за Br98 тыс.
У дачыненні да ІП заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/vitebskij-predprinimatel-nedoplatil-v-bjudzhet-pochti-br100-tys-nalogov-362209-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva