Выдаткі на навуковую дзейнасць у рэспубліцы ў 2020-м павялічацца на 16%. Пра гэта тэлеканалу СТБ [1] распавёў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Аляксандр Шумілін.
Аляксандр Шумілін таксама праінфармаваў аб рэалізацыі дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады.
- Прагназуем, што пяцігодку скончым цалкам так, як і планавалі. Нават скажу, што, напэўна, дзесьці нейкія паказчыкі пастараемся перавыканаць, - сказаў ён.
На працягу гэтага перыяду стала больш суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры: калі ў пачатку пяцігодкі іх было 13, то зараз 26. У эксплуатацыю ўведзены 53 вытворчасці, з якіх больш за 30 ужо дасягнулі праектнай магутнасці. Атрымалася стварыць звыш 8,5 тыс. працоўных месцаў. Да канца пяцігодкі гэты лік разлічваюць павялічыць да 11 тыс.
- Гэта працоўныя месцы, якія для, як кажуць, будучыні і з зусім іншым узроўнем даходу, - адзначыў старшыня ДКНТ.
Спасылкі
[1] http://www.ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/pravo-uchenogo-na-oshibku-avtorskie-prava-vliyanie-zakona-ob
[2] https://zviazda.by/be/tags/navuka