Вайскоўцы Беларусі і Расіі сёння пачнуць здаваць сур'ёзны тэст на боегатоўнасць. У Ніжагародскай вобласці на палігоне паблізу населенага пункта Муліна сёння пачынаюцца вучэнні «Шчыт Саюза — 2019».
Да месца падзей ужо прыбыло прыблізна 4 тысячы ваенных з Беларусі. На час вучэнняў яны будуць жыць ва ўладкаваных палявых лагерах, якія ўяўляюць сабой сучасны ваенны гарадок.
Сярод тэхнікі, адпраўленай на вучэнні, — больш за 30 танкаў, 80 баявых браніраваных машын, каля 50 рэактыўных сістэм залпавага агню і мінамётаў. Паветраны эшалон складуць паўтара дзясятка самалётаў і верталётаў.
Кіраваць вучэннямі будуць ад Беларусі першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Алег Белаконеў, а ад Расіі — камандуючы войскамі Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Аляксандр Жураўлёў.
Нагадаем, што падобныя вучэнні праводзяцца раз на два гады па чарзе на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Легенда вучэння распрацавана з улікам аналізу магчымых варыянтаў узнікнення ваеннай пагрозы Саюзнай дзяржаве і разгортвання ваеннага канфлікту.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruska-rasiyskiya-vuchenni
[5] https://zviazda.by/be/tags/shchyt-sayuza-2019
[6] https://zviazda.by/be/tags/vaennyya-vuchenni
[7] https://zviazda.by/be/tags/vuchenni-uzbroenyh-sil