Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта завяршаецца расследаванне крымінальнай справы аб крадзяжы біткоінаў, паведаміла ў эфіры праграмы «Прычыны і следства» на «Радыё-Мінск» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, інфармуе minsknews.by [1].
Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта распавяла, што мінчанін, старэйшы за 20 гадоў, з выкарыстаннем шкоднаснага праграмнага забеспячэння, якое дазваляла перабіраць і падбіраць лагіны і паролі, атрымліваў доступ да ўліковых запісаў розных інтэрнэт-рэсурсаў.
- Усяго ў ходзе следства ўстаноўлена больш за 11 тысяч скампраметаваных уліковых запісаў, - падкрэсліла Юлія Ганчарова. - У тым ліку гульнявых анлайн-сэрвісаў і інтэрнэт-крам.
Пры дапамозе лагінаў і пароляў, якія былі ў распараджэнні абвінавачанага, ім былі ажыццёўлены несанкцыянаваныя доступы да ўліковых запісаў, пасля чаго праведзены анлайн-аперацыі па крадзяжы біткоінаў з рахункаў на агульную суму, эквівалентную 50 тыс. долараў ЗША. Усяго ж у ходзе следства было ўстаноўлена больш за 500 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці. Прычыненая шкода цалкам пакрытая ў ходзе расследавання.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/minchanin-pohitil-bitkoiny-na-summu-v-50-tys-dollarov/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal