Следчыя высвятляюць акалічнасці смерці вучня 9-га класа ў Буда-Кашалёўскім раёне, які памёр сёння пры дастаўлення ва ўстанову аховы здароўя, паведамляе Следчы камітэт. [1]
Паводле папярэдняй інфармацыі, знаходзячыся ў школе, вучань адчуў сябе дрэнна і страціў прытомнасць. Была выкліканая хуткая медыцынская дапамога.
Следча-аператыўнай групай праведзены агляд месца здарэння з удзелам спецыялістаў ДКСЭ. Сумесна з міліцыяй апытваюцца адміністрацыя, настаўнікі, школьнікі, медыцынскія работнікі. Высвятляюцца відавочцы і абставіны здарэння.
Для высвятлення дакладнай прычыны смерці падлетка прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne