Пра гэта паведамляе [1] аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама.
Удзень у лясным масіве паблізу вёскі Лучынаўка было выяўлена: два артылерыйскія снарады калібру 76 міліметраў, 73 артылерыйскія снарады калібру 45 міліметраў, дзве гранаты Ф-1, 12 гранат РТД-33, адна мінамётная міна калібру 82 міліметраў.
Акрамя таго, там жа былі знойдзены 60 артылерыйскіх узрывальнікаў, дзве гільзы з капсульнай утулкай, - усё часоў Вялікай Айчыннай вайны. Боепрыпасы былі вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны сапёрна-піратэхнічнай групай в/ч 5524 унутраных войск МУС.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://vitebsk.mvd.gov.by/ru/news/974
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/boeprypasy
[4] https://zviazda.by/be/tags/vav