Пра гэта паведамляе [1] УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Напачатку ў мясцовы РАУС паступіла паведамленне ад настаяцеля царквы “Святой Параскевы Сербскай”, размешчанай у вёскі Лядовічы: цягам прыкладна двух сутак з храма выкрадзены абраз і грашовыя сродкі.
На месца здарэння неадкладна прыбылі супрацоўнікі крымінальнага вышуку, якія ўстанавілі, што невядомы шляхам адціскання створкі шклопакета трапіў у памяшканне царквы і скраў грошы са скрыні для ахвяраванняў, а таксама абраз.
Праз дзве гадзіны паступіла яшчэ адно паведамленне, на гэты раз ад настаяцеля храма “Узвышэння Святога Крыжа” аграгарадка Бродніца, які растлумачыў, што цягам прыкладана сутак невядомы з царквы выкраў восем абразоў.
Праваахоўнікі ўстанавілі, што зламыснік пракраўся ў храм, сарваўшы навясны замак з дзвярэй запаснога ўваходу.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://brest.mvd.gov.by/ru/news/1165
[2] https://zviazda.by/be/tags/ikony
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[4] https://zviazda.by/be/tags/hram
[5] https://zviazda.by/be/tags/ivanauski-rayon