Па меншай меры шэсць чалавек атрымалі раненні ў выніку нападу невядомага раніцай у сераду ў горадзе Талахасі ў Флорыдзе, нападнік затрыманы, перадае [1] РИА Новости.
Па наяўнай інфармацыі, напад адбыўся на тэрыторыі прыватнай кампаніі Duke Industries у індустрыяльным парку на паўночна-заходняй ускраіне горада.
"Пасля прыбыцця паліцэйскія выявілі шматлікіх пацярпелых з нажавымі раненнямі, ім была аказана тэрміновая медыцынская дапамога", - паведаміла мясцовая паліцыя ў сваім Twitter-акаўнце.
Распачата расследаванне, іншыя дэталі пакуль не прыводзяцца. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што супрацоўнікі кампаніі, на тэрыторыі якой адбыўся інцыдэнт, дапамаглі паліцыі затрымаць нападніка. Як удакладняе тэлеканал ABC са спасылкай на відавочцаў, ім аказаўся раней звольнены былы супрацоўнік кампаніі.
Як у сваю чаргу перадае тэлеканал MSNBC, у мясцовую бальніцу Tallahassee Memorial Health Care дастаўлены шэсць пацярпелых. "Урачы ацэньваюць іх стан", - паведамляе тэлеканал са спасылкай на дадзеныя медыкаў.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20190911/1558584338.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/floryda