У Міністэрстве інфармацыі краіны адбылся рабочая сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь спадаром Фігера Хуанам Вальдэсам.
Размова ішла пра надзённыя пытанні ў арганізацыі беларуска-кубінскіх медыйных адносін у справе пашырэння ведаў пра сучасную Кубу ў Беларусі і наадварот — пра сённяшняе сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў СМІ Кубы. З беларускага боку прагучаў шэраг актуальных прапаноў — некаторыя з іх агучыў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. Звернута ўвага на неабходнасць падпісання пагаднення паміж дзвюма краінамі ў галіне супрацоўніцтва ў сферы інфармацыі. Таксама запланаваны «кубінскі выпуск» часопіса «Беларусь». Размова ішла таксама пра правядзенне прэс-тураў кубінскіх журналістаў у Беларусі і беларускіх — на Востраве Свабоды.
Удзельнікі рабочай сустрэчы нагадалі пра існуючыя традыцыі кубінска-беларускіх гуманітарных, культурных і літаратурных стасункаў. Гучалі імёны кубінскіх пісьменнікаў, творы якіх беларускія калегі перакладалі ў ранейшыя дзесяцігоддзі на сваю родную мову.
Сяргей ШЫЧКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-infarmacyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/nadzvychayny-i-paunamocny-pasol-respubliki-kuba-u-respublicy-belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/figer-huan-valdes