«У пачатку гэтага года доля грамадзян ва ўзросце 60 гадоў і больш у агульнай колькасці насельніцтва Беларусі склала каля 22 %, да 2025 года гэты паказчык узрасце да 28 %. У сувязі з гэтым была пачата распрацоўка праекта нацыянальнай стратэгіі ў інтарэсах пажылых грамадзян, які будзе прадстаўлены на абмеркаванне ў кастрычніку—лістападзе. Сярод прапаноў у праект з боку дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — выкарыстанне механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы аказання медыцынскіх і сацыяльных паслуг для грамадзян сталага веку, падтрымка навуковых даследаванняў у галіне геранталогіі, укараненне ў навучальныя праграмы для моладзі курсаў па планаванні актыўнага даўгалецця. Разглядаліся таксама варыянты прыцягнення камерцыйных і некамерцыйных сетак для дастаўкі прадуктаў, аказання транспартных і бытавых паслуг па прынцыпе сацыяльнага прадпрымальніцтва».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/lyudmila-kananovich
[4] https://zviazda.by/be/tags/namesnik-starshyni-pastayannay-kamisii-pa-pracy-i-sacyyalnyh-pytannyah-palaty-pradstaunikou