Аператыўнікі Савецкага РУУС г. Мінска затрымалі раней судзімую 38-гадовую жанчыну за крадзеж грашовых сродкаў у пенсіянеркі.
Да праваахоўнікаў звярнулася 72-гадовая мінчанка, якая расказала, што ў яе з кватэры зніклі грошы. Высветлілася, што пенсіянерка пражывае адна і ў сілу свайго ўзросту на працягу некалькіх гадоў да яе прыходзіць памочніца па дому.
Як аказалася, у адзін з дзён, пакуль гаспадыня кватэры была на кухні, тая прыбіралася ў пакоі. Адкрыўшы тумбачку, жанчына ўбачыла кашалёк, у якім ляжалі грашовыя сродкі. Скарыстаўшыся сітуацыяй, грамадзянка дастала іх, а кашалёк паклала назад. Пасля заканчэння ўборкі жанчына пайшла дадому. Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, сума шкоды склала каля 4000 рублёў. Выкрадзенае грамадзянка выдаткавала на набыццё двух тэлефонаў і алкагольныя напоі. Вядома, што раней жанчына прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за крадзеж. На гэты раз фігурантцы можа пагражаць максімальнае пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/groshy
[4] https://zviazda.by/be/tags/mabilnyya-telefony-0