Знайдзіся, дзіця!
Сотні дзяцей у нашай краіне не ведаюць, што такое любоў родных людзей, бо гадуюцца ў дзяржаўных установах — прытулках і дзіцячых дамах. «Знайдзіся, дзіця!» — так мы назвалі праект «Алесі» [3], які ажыццяўляецца пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Рэспублікі Беларусь. У жнівеньскім нумары мы знаёмім вас з Ільём і Сярожам, прыязнымі і добрымі хлопчыкамі.
Прысвячэнне каханню
Як вядома, каханне — гэта і доўгацярплівасць, і міласэрнасць, і велікадушнасць, жаданне не сябе праслаўляць, не сабой ганарыцца, не сваёй праўды шукаць, а быць разам у час ліха і разам цешыцца з ісціны, усяму верыць, спадзявацца і песціць надзею, бо нават калі прароцтвы спыняцца і галасы змоўкнуць, любоў існаваць не перастане... Ёсць меркаванне, што гэтай біблейскай мудрасцю кіравалася ў сваім жыцці Францішка Уршуля Радзівіл — першая на нашых землях жанчына-драматург, заснавальніца беларускага тэатра. Кажуць, менавіта дзеля настаўлення на правільны шлях свайго шчадралюбнага мужа Уршуля і пачала пісаць павучальныя п'есы аб вернасці і каханні. На старонках часопіса «Алеся» вы знойдзеце аповед пра жыццё і творчасць гэтай неверагоднай жанчыны.
Акварыум: прыўносім экзотыку ў інтэр'ер
Акварыум у вашым доме можа стаць прадметам асаблівай гордасці і ўвагі гасцей. Плюсы «кавалачкаў мора» несумненныя: пастаяннае абнаўленне вады ў рэзервуары ўвільгатняе паветра ў пакоі, назіранне за жыццём прыгожых насельнікаў акварыума і мерны плёскат вады ўплываюць як рэлаксанты, настройваючы вас на пазітыўную хвалю. Урачы рэкамендуюць у якасці прафілактыкі павышанага крывянога ціску сачыць за рыбкамі штодзень не менш за 15 хвілін. Як правільна выбраць акварыум? Як лепш размясціць яго ў інтэр'еры кватэры? Якія канструкцыі акварыумаў бываюць? Пра гэта чытайце ў «Алесі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] http://zviazda.by/be/edition/alesya
[4] https://zviazda.by/be/tags/chasopis-alesya-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/anons