Каля дзевяці гадзін раніцы ратавальнікам ад дзяжурнага чыгуначнай станцыі “Асіповічы” паступіла паведамленне аб ДТЗ з удзелам дызель-цягніка і легкавога аўтамабіля на чыгуначным пераездзе ў горадзе.
На рэгуляваным чыгуначным пераездзе, абсталяваным светлавой і гукавой сігналізацыяй, адбылося сутыкненне дызель-цягніка, які рухаўся з Асіповіч у Салігорск, з легкавым аўтамабілем “Мітцубісі-Паджера”. Было ўстаноўлена, што аўтамабіль перасякаў чыгуначныя пуці на забараняльны сігнал святлафора, у выніку чаго быў збіты прыбываючым саставам. Падчас сутыкнення кіроўца знаходзіўся ў машыне адзін, паведамляе МНС. Мужчына не пацярпеў.
У выніку ДТЗ аўтамабіль і лакаматыў атрымалі механічныя пашкоджанні. Чыгуначнае палатно не пашкоджана. Затрымка ў руху цягнікоў склала 57 хвілін.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[2] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik
[3] https://zviazda.by/be/tags/chygunka
[4] https://zviazda.by/be/tags/asipovichy