І знайшлі месца, дзе яны раслі, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Падазроны “гербарый” выявілі работнікі Мазырскай міжрайінспекцыі ў аўтамабілі, спыненым для праверкі каля вёскі Агароднікі. У машыне ехалі трое мужчын, усе жыхары Хойнікаў, у багажніку аўто яны перавозілі два пакеты, напоўненых свежасабранымі раслінамі - меркавана, дзікарослымі каноплямі.
Затрыманыя нездарма апынуліся раніцай амаль за 30 кіламетраў ад свайго дома. Непадалёк ад месца прыпынку іх аўтамабіля пазней праваахоўнікі выявілі поле з забароненымі дзікаросамі плошчай каля 0,5 гектара. Канфіскаваныя расліны адправілі на экспертызу. Мужчынам пагражае крымінальная адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/kanopli