Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што звольніў Джона Болтана з пасады свайго дарадцы па нацыянальнай бяспецы, інфармуе ВВС [1].
У сваім "Твітары" Трамп адзначыў, што быў катэгарычна не згодны з многімі меркаваннямі Болтана, як і іншыя супрацоўнікі яго адміністрацыі.
I informed John Bolton last night that his services are no longer needed at the White House. I disagreed strongly with many of his suggestions, as did others in the Administration, and therefore....
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) September 10, 2019 [2]
"Я папрасіў Джона пакінуць пасаду, і прыняў яго адстаўку сёння раніцай. Я дзякую Джону за яго працу. Я прызначу новага дарадцу па нацбяспецы на наступным тыдні", - напісаў Трамп.
Сам Болтан напісаў у "Твітары", што прапанаваў прэзідэнту сваю адстаўку напярэдадні вечарам, на што Трамп адказаў яму: "Давай абмяркуем гэта заўтра".
I offered to resign last night and President Trump said, "Let's talk about it tomorrow."
— John Bolton (@AmbJohnBolton) September 10, 2019 [3]
Джон Болтан стаў ужо чацвёртым памочнікам па нацбяспецы, якога звальняе Трамп. Раней у яго адміністрацыі гэтую пасаду займалі С'юзан Райс, Майкл Флін і Герберт МакМастэр.
70-гадовы Болтан быў прызначаны дарадцам прэзідэнта ЗША ў красавіку мінулага года. Да гэтага ён працаваў пастпрэдам ЗША ў ААН і памочнікам дзяржсакратара.
СМІ таксама называлі Болтана адной з самых уплывовых асоб у адміністрацыі Трампа, пры гэтым адзначаючы, што ў прэзідэнта і яго дарадцы часта ўзнікаюць рознагалоссі.
У канцы жніўня Болтан пабываў з візітам [4] у Мінску, стаўшы самым высокапастаўленым амерыканскім чыноўнікам, які наведаў Беларусь у XXI стагоддзі. Перад наведваннем Беларусі Джон Болтан пабываў на Украіне і ў Малдове.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-49655322
[2] https://twitter.com/realDonaldTrump/status/1171452880055746560?ref_src=twsrc%5Etfw
[3] https://twitter.com/AmbJohnBolton/status/1171455806069305346?ref_src=twsrc%5Etfw
[4] http://zviazda.by/be/news/20190829/1567084942-lukashenka-prapanavau-boltanu-adkryta-i-pa-syabrousku-abmerkavac-pytanni
[5] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzhon-boltan
[7] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp