Тэматычны дзень інфармавання па пытаннях навучання беспрацоўных і іншых катэгорый грамадзян па накіраванні службы занятасці насельніцтва сталіцы пройдзе ў кантакт-цэнтры Мінгарвыканкама 12 верасня, паведамілі [1] агенцтву "Мінск-Навіны" ў прэс-службе гарадскога выканаўчага камітэта.
Так, можна будзе даведацца, па якіх прафесіях мінчан гатовыя навучыць па накіраванні службы занятасці на дадзены момант, а таксама аб правах і аб абавязках тых, хто пройдзе навучанне, аб выплаце стыпендыі.
Задаваць пытанні трэба па тэлефоне 142 з 14:30 да 17:30.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-kontakt-czentre-mingorispolkoma-12-sentyabrya-otvetyat-na-voprosy-ob-obuchenii-bezrabotnyh/
[2] https://zviazda.by/be/tags/praca
[3] https://zviazda.by/be/tags/sluzhba-zanyatasci