Кітаец Чэнь Сіньлі з'яўляецца адным з трох уладальнікаў кракадзілавай фермай, размешчанай у раёне Чжандянь горада Цзыбо правінцыі Шаньдун, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
На гэтай ферме трымаюць сотні сіямскіх кракадзілаў. Гадавы даход дасягае каля 300 тысяч юаняў. Чэнь Сіньлі лічыць, што вырошчванне кракадзілаў ў Кітаі мае шырокія перспектывы.
Сіямскага кракадзіла таксама называюць "мяккім золатам". З яго мяса, смачнага і багатага калагенам, гатуюць разнастайныя стравы, а кракадзілавая скура з'яўляецца адным з важных сыравінных матэрыялаў для прадметаў раскошы. Акрамя гэтага, многія людзі купляюць і трымаюць кракадзілаў у якасці хатніх жывёл.
У будучыні Чэнь Сіньлі і яго партнёры плануюць пашыраць маштабы фермы, сумяшчаць вырошчванне кракадзілаў з перапрацоўкай і стварыць поўны цыкл вытворчасці.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya