Жыхары нашай краіны за сем месяцаў гэтага года прадалі валюты на 497,2 млн долараў больш, чым купілі. Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацыянальнага банка.
За студзень — жнівень фізічныя асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на суму 6 млрд 345,7 млн долараў у эквіваленце, купілі — на 5 млрд 848,5 млн долараў. Чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў амаль паўмільярда. Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі прадалі замежнай валюты на 14 млрд 273,1 млн долараў у эквіваленце, купілі на 13 млрд 712,8 млн долараў. Нерэзідэнты за гэты час прадалі валюты на 564,2 млн долараў у эквіваленце, купілі — на 149,5 млн долараў.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] https://zviazda.by/be/tags/finansy
[5] https://zviazda.by/be/tags/valyuta-0