Міжнародная сетка рэстаранаў хуткага харчавання McDonald's адкрыла свой першы рэстаран у Брэсце напярэдадні святкавання тысячагоддзя горада. Карэспандэнт «Звязды» стаў відавочцам падзеі.
Пра планы беларускага франчайзі МакДональдс працягнуць развіццё сеткі ў рэгіёнах стала вядома яшчэ ў мінулым годзе. Абласны цэнтр на паўднёвым захадзе краіны быў планам нумар адзін.
Будаўніцтва рэстарана доўжылася максімальна кароткі тэрмін. Фактычны старт работ адбыўся ў чэрвені гэтага года.
Поўнасцю завяршыць будаўніцтва плануюць у лістападзе, але прыняць першых кліентаў рэстаран быў гатовы ўжо сёння. Пакуль што не паспелі пабудаваць вялікую дзіцячую пляцоўку і трэнажоры для воркаўту.
Рэстаран у Брэсце стаў 16-м аб'ектам сеткі ў Беларусі. Уладальнікі прызнаюцца, што брэсцкі «Мак» з'яўляецца адным з найбольш тэхналагічных і інавацыйных. Кліенту даступны розныя варыянты замовы прадукцыі: каса або кіёск самаабслугоўвання, наяўныя або банкаўская картка, абслугоўванне за столікам або звыклы для фармату фастфуд takeaway. Для аматараў смачнай кавы і дэсертаў працуе McCafé. Для аўтааматараў даступны фармат McDrive. Інвестыцыі ў новы аб'ект склалі каля 2 мільёнаў долараў.
Дастаўка ежы будзе даступная з 9 верасня праз сэрвіс menu.by [3].
Дзмітрый СУГАНЯЕЎ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/dzmitryj_suhaniajeu
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://vk.com/away.php?utf=1&to=http%3A%2F%2Fmenu.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/brest
[5] https://zviazda.by/be/tags/makdonalds-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/ezha
[7] https://zviazda.by/be/tags/fastfud