Дабрачынную акцыю Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа «Збяром дзяцей у школу!» падтрымала кампанія А1.
Да новага навучальнага года былі набыты канцылярскія тавары, магнітныя дошкі і развівальныя планшэты для Сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Цэнтральнага раёна Мінска і Дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
«Збяром дзяцей у школу!» — рэспубліканская дабрачынная акцыя, якую штогод напярэдадні 1 верасня праводзіць Беларускі Чырвоны Крыж, каб дапамагчы падрыхтавацца да Дня ведаў дзецям са шматдзетных і няпоўных сем'яў, сем'яў бежанцаў ці вымушаных перасяленцаў, а таксама дзецям з інваліднасцю.
Алена КРАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/shkola
[5] https://zviazda.by/be/tags/dabrachynnaya-akcyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/chyrvony-kryzh