Міжнародная супольнасць чакае меркаванняў беларускіх экспертаў, як абараніць агульную інфармацыйную прастору ад выклікаў і пагроз. Аб гэтым на брыфінгу заявіў кіраўнік аддзела па пытаннях палітыкі і каардынацыі Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН Рафуддзін ШАХ.
«Для нас прынцыпова важна сабрацца ўсім разам і абмеркаваць, як мы можам выкарыстоўваць новыя тэхналогіі і абараняцца ад пагроз, з імі звязаных. Мы вельмі ўдзячныя і рады, што праводзім гэтую канферэнцыю менавіта ў Беларусі, якая з'яўляецца адным з лідараў, хабам у галіне інфармацыйных тэхналогій», — адзначыў эксперт.
У Міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій», якая праходзіць 3—4 верасня, удзельнічаюць прадстаўнікі 56 дзяржаў, а таксама міжнародных аб'яднанняў.
На канферэнцыі чакаюць Генеральнага сакратара АБСЕ Томаса Грэмінгера, старшыню Міжпарламенцкага саюза Габрыэлу Куэвас Баран, выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева і іншых экспертаў, а таксама прадстаўнікоў міністэрстваў замежных спраў, службаў бяспекі, праваахоўных органаў розных краін.
Варвара МАРОЗАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/varvara-marozava
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnaya-kanferencyya-pa-baracbe-z-teraryzmam
[4] https://zviazda.by/be/tags/teraryzm
[5] https://zviazda.by/be/tags/bryfing