Творы кітайскай майстрыхі захоўваюцца ў многіх музеях свету.
Вышыўка ляа мае больш двухтысячагадовую гісторыю, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
У адрозненне ад самых вядомых відаў кітайскай вышыўкі, ляа атрымала распаўсюджванне на Поўначы Кітая, а не на Поўдні. Майстрыха Хэ Сяася, жыхарка горада Шэньян правінцыі Ляанін у Паўночна-Усходнім Кітаі, стала заснавальнікам сучаснага віду такога мастацтва. Кітаянка не абмяжоўваецца традыцыйнымі тэхнікамі вышывання, яна імкнецца паказаць «жыццёвую сілу» ў творы з дапамогай фарбаў саміх шаўковых нітак, яна таксама ўключае ў працы элементы культуры Паўночнага Кітая.
Вышыванкі Хэ Сяася дэманструюцца на розных міжнародных выставах, а некаторыя з іх захоўваюцца ў нацыянальных мастацкіх установах Кітая, Японіі, ЗША і іншых краін.</p>
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya