Адпаведнае мерапрыемства прайшло на Шклоўскім ільнозаводзе. Новае абсталяванне складаецца з чатырох спецыялізаваных машын для механізацыі працэсу і дазваляе правесці поўны цыкл уборкі лёну.
Тэхніку распрацавалі ў Навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі. Узровень лакалізацыі навінкі каля 80—90 %. У комплекс уваходзяць чатыры агрэгаты — церабілка (агульны кошт разам з трактарам — 60 000 рублёў, імпартныя аналагі даражэйшыя амаль у 10 разоў), абгуртоўвальнік і варушылка-ўзбівальнік лентаў ільну, самаходны прэс-падборшчык. Беларускія машыны ні ў чым не саступаюць замежным аналагам, толькі што ў цане. Некаторыя айчынныя прыстасаванні таннейшыя ў два і больш разоў.
Сярод прадпрыемстваў, задзейнічаных у стварэнні комплексу, ААТ «Калінкавіцкі рамонтна-механічны завод», ДП «Эксперыментальны завод», ТДА «ГідраТэхСэрвіс», ААТ «Гомсельмаш», ААТ «ККХ Бабруйскаграмаш», ААТ «Беларусьрызінатэхніка» і іншыя.
Марыя ДАДАЛКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/lyon
[4] https://zviazda.by/be/tags/ilnozavod
[5] https://zviazda.by/be/tags/selskaya-gaspadarka
[6] https://zviazda.by/be/tags/shklou