Пра гэта ўчора ішла размова на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса з прэм'ер-міністрам Грузіі Мамукам Бахтадзэ.
«Краіны маюць вялікія магчымасці ў гандлі адно з адной як таварамі, так і паслугамі. Лічба, якая абмяркоўваецца, — 200 мільёнаў долараў, гэта бліжэйшая задача. З другога боку, яна таксама не з'яўляецца нейкай мяжой або непераадольнай лічбай», — сказаў Сяргей Румас.
Паводле яго слоў, Беларусь гатова развіваць з Грузіяй прамысловую і сельскагаспадарчую кааперацыю. Пілотныя праекты ў гэтых сферах ужо рэалізуюцца. «Беларусь мае развітое машынабудаванне, і мы бачым, што беларускія прадпрыемствы гатовы цалкам задаволіць патрэбы грузінскіх аграрыяў у сучаснай тэхніцы, навясным абсталяванні. Прычым мы гатовыя адаптаваць тэхніку да ўмоў горнай Грузіі», — дадаў Сяргей Румас. Грузію можа зацікавіць і электратранспарт.
«Беларусь выступае за развіццё шматпланавых адносін з Грузіяй, якая з'яўляецца для нас не толькі надзейным партнёрам, але і брацкай дзяржавай», — рэзюмаваў беларускі прэм'ер-міністр.
У сваю чаргу, Мамука Бахтадзэ падкрэсліў, што ў апошнія гады адносіны Грузіі і Беларусі знаходзяцца на вельмі высокім узроўні. «Гандлёва-эканамічныя адносіны выходзяць на новыя пазіцыі», — сказаў ён. Прэм'ер-міністр Грузіі таксама адзначыў пазітыўную дынаміку развіцця культурнага супрацоўніцтва.
Паводле БелТА [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/gandal
[3] http://www.belta.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/gruziya