Надоечы завяршыўся 10-ы Кубак свету і 8-ы чэмпіянат Еўропы па парашутным спорце. Праходзіў ён у Румыніі і сабраў больш за 350 спартсменаў, якія прадстаўлялі 40 краін.
У ім прымала ўдзел і наша няштатная спартыўна-парашутная каманда ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл «Беларускія ястрабы». У практыкаванні «Чацвёрка-ратацыя» яны занялі другое месца, саступіўшы толькі расіянам і разам з тым істотна апярэдзіўшы каманду ЗША.
За 30 секундаў каманда з чатырох чалавек павінна пакінуць самалёт і заняць патрэбную пазіцыю ў паветры. Пасля пачынаецца выкананне практыкавання на час. Парашутысты выстройваюцца «лесвічкай» адзін над адным, і на працягу 90 секундаў верхні парашутыст перабіраецца ўніз. Тым самым атрымліваецца ратацыя.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/placdarm
[5] https://zviazda.by/be/tags/parashutyzm