Сёлета яго правядуць падчас раённага свята "Золата палёў", якое пройдзе ў аграгарардку Астромічы Кобрынскага раёна.
Пасля ўрачыстага адкрыцця і прывітанняў ад ганаровых гасцей адбудзецца знаёмства з сем'ямі-ўдзельнікамі ў конкурсе “Вітаем па-беларуску".
Пры актыўнай падтрымцы гледачоў і мясцовых творчых калектываў на спартыўнай пляцоўцы пройдуць конкурсы “Сялянская эстафета”, “Па дровы”, “Гаспадар”, “Папялушка” і “Сямейныя дэсант”.
Затым члены журы ацэняць выставы дасягненняў сем'яў, пазнаёмяцца з іх падворкамі і кулінарнымі здольнасцямі гаспадынь.
Завершыцца праект урачыстым падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджаннем удзельнікаў і пераможцаў конкурсаў і цырымоніяй ушанавання ганаровым званнем “Уладар вёскі – 2019”.
Арганізатары абласнога праекта – Брэсцкі абласны камітэт БРСМ, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт, Брэсцкі абласны савет дэпутатаў, Брэсцкае абласное аб'яднанне прафсаюзаў.
Варта адзначыць, што днём раней, 31 жніўня, у гарадскім парку Слоніма адбудзецца гродзенскі абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ “Уладар вёскі”.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/praekt
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyoska
[3] https://zviazda.by/be/tags/brestchyna