Чысціць тэрыторыі ад рэкламнага смецця працягнуць у сталіцы. Пра гэта паведаміў на пасяджэнні ў Мінгарвыканкаме рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый намеснік старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Дараховіч, перадае [1] агенцтва Мінск-Навіны.
Ён падкрэсліў, што незаконнай рэкламы ў горадзе быць не павінна, і ўсім службам, а таксама адміністрацыям раёнаў трэба ўзмацніць работу па выяўленню і дэмантажы несанкцыянаваных канструкцый.
Дарэчы, дапамога ў пошуку рэкламных "раскладанак" аказваюць неабыякавыя гараджане. Адрасы і фота такіх элементаў яны актыўна размяшчаюць у раздзеле «Інфраструктура горада | Рэкламныя і інфармацыйныя канструкцыі » на партале 115.бел.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-usilyat-rabotu-po-vyyavleniyu-i-demontazhu-nesankczionirovannyh-reklamnyh-konstrukczij/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nesankcyyanavanaya-reklama
[3] https://zviazda.by/be/tags/demantazh
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk