23 жніўня а 17-й гадзіне ў сталічным «Доме кнігі» — абноўленай кнігарні «Светач» — адбудзецца творчая сустрэча з папулярным пісьменнікам, паэтам і тэлевядучым Навумам Гальпяровічам.
На вечарыне, якая носіць назву «Сюжэт для Вечнасці» — уваход на яе, дарэчы, вольны — чытачы паслухаюць вершы ў аўтарскім выкананні, а таксама апавяданні з кніг «На скрыжаванні сноў» і «Час лістападу» — іх прачытаюць рэжысёр і акцёр, кіраўнік тэатра Беларускага радыё Алег Вінярскі і актрыса Марыя Захарыя. А ўлічваючы, што сярод запрошаных гасцей не толькі выдаўцы, прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомыя дзеячы медыясферы і культуры, але і барды і выканаўцы песень на вершы Навума Гальпяровіча, — мабыць, не абыдзецца і без музыкі... У якасці бонуса ўдзельнікі імпрэзы прадставяць новыя літаратурныя праекты, што ўжо гэтай восенню выйдуць на канале «Культура» Беларускага радыё. Напрыканцы сустрэчы адбудзецца аўтограф-сесія аўтара.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/pismennik
[4] https://zviazda.by/be/tags/paet
[5] https://zviazda.by/be/tags/televyaduchy
[6] https://zviazda.by/be/tags/navum-galpyarovich
[7] https://zviazda.by/be/tags/tvorchaya-sustrecha