Жыхар вёскі Малыя Аўцюкі праводзіў зямельныя работы на прыватным падворку. Трактар выкапываў яму для адходаў.
Сярод пяску ў чарговым каўшы гаспадар дома ўбачыў жалезныя прадметы, падобныя на снарады. Далейшую работу спынілі. Мужчына паведаміў аб небяспечнай знаходцы ў аператыўна-дзяжурную службу Калінкавіцкага РАУС.
На месца здарэння прыехалі міліцыянеры для забеспячэння аховы знойдзеных выбухованебяспечных прадметаў. Хутка прыбылі і спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 5525 унутраных войскаў МУС.
Падчас агляду месца выяўлення былі знойдзеныя 40 мінамётных мін калібру 50 міліметраў, два артылерыйскія снарады калібру 120 міліметраў і нямецкая асколачная проціпяхотная граната М24, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
Небяспечны арсенал часоў Вялікай Айчыннай вайны дасталі з зямлі, вывезлі на спецыяльны палігон, дзе знішчылі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/miny
[2] https://zviazda.by/be/tags/vayna
[3] https://zviazda.by/be/tags/snarady
[4] https://zviazda.by/be/tags/mus
[5] https://zviazda.by/be/tags/sapyory