Ён будзе вырашаць праблемы захавання Белавежскай пушчы і экалогіі. Пра гэта паведаміў на пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з Польскай акадэміяй навук Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, паведамляе прэс-служба апошняй.
"Нацыянальная акадэмія навук Беларусі надае асаблівае значэнне супрацоўніцтву з Рэспублікай Польшча - краінай са значным навуковым і эканамічным патэнцыялам, з якой у Рэспублікі Беларусь склаліся трывалыя адносіны ва ўсіх сферах, у тым ліку і навукова-тэхнічнай. Стварэнне сумеснага пастаянна дзеючага органа дазволіць аператыўна вырашаць бягучыя і актуальныя праблемы. Сёння вучоныя НАН Беларусі і Польскай акадэміі навук сумесна прымаюць удзел у міжнародных выставах навукова-тэхнічных дасягненняў, рэгулярна праводзяцца сумесныя міжнародныя форумы і канферэнцыі. Нашымі навукоўцамі выконваюцца важныя для эканомікі Польшчы і Беларусі сумесныя навукова-тэхнічныя праекты. Аднак патэнцыял вучоных дзвюх краін не рэалізаваны ў поўнай меры”, -- адзначыў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі.
Па выніках пасяджэння прынята рашэнне, што міжакадэмічных Савет НАН Беларусі і ПАН у першую чаргу зоймецца пытаннямі захавання флоры і фауны Белавежскай пушчы, а таксама праблемамі змены клімату. У далейшым будуць вырашацца і іншыя праблемы, рашэнне якіх паслужыць далейшаму пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж польскімі і беларускімі навуковымі арганізацыямі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nan-belarusi
[2] https://zviazda.by/be/tags/polskaya-akademiya-navuk
[3] https://zviazda.by/be/tags/mizhakademichny-savet