У Слоніме сёння ўстанавілі помнік Льву Сапегу, піша [1] БелТА.
Скульптура ўпрыгожыла гістарычны цэнтр. Вышыня бронзавай статуі разам з гранітным пастаментам вышэй за 4 м. Аўтары помніка скульптары Іван Міско, Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін.
"Я ураджэнец слонімскай зямлі. Можна сказаць, што цяпер ўвасобілася мая мара. Ідэя ўсталяваць помнік вядомаму земляку паўстала паўтара дзясятка гадоў таму. Рады, што яна рэалізавана", - адзначыў Іван Міско. Ён падкрэсліў, што ў Слоніме ўпершыню з'явіўся помнік такога маштабу.
Леў Сапега - значная гістарычная постаць для горада. Некалі выдавец Статута Вялікага княства Літоўскага быў старастай старажытнага горада, пры Льву Сапегу Слонім актыўна развіваўся. За час кіравання Льва Сапегі Слонім стаў цэнтрам гандлю і рамёстваў. Былі пабудаваныя ратуша, гандлёвыя шэрагі, цэха рамеснікаў, склаўся гістарычны цэнтр горада з брукаванымі вуліцамі, плошчамі і мастамі. Паводле яго хадайніцтва ў 1591 г. гораду было прысвоена Магдэбургскае права, падараваны герб, на якім намаляваны леў, які трымае залатую стралу.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/pamjatnik-lvu-sapege-ustanovili-v-slonime-359255-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/leu-sapega
[3] https://zviazda.by/be/tags/skulptura
[4] https://zviazda.by/be/tags/slonim
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-belaruskaga-pismenstva