Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.
У адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, сезон будзе доўжыцца па 30 верасня.
Здабываць дазваляецца лася, высакароднага і плямістага аленяў, а таксама лань. Паляваць можна на дарослых самцоў, селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту.
Заканадаўствам дазволены наступныя спосабы і прылады здабычы: зброевы з засады, з падыходу, можна выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю (з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоулей), гладкаствольную паляўнічую зброю з патронамі з куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-lyasnoy-gaspadarki
[2] https://zviazda.by/be/tags/trafeynae-palyavanne