Пінскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце смяротнага траўмавання брыгадзіра, паведаміла БЕЛТА [1] афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Няшчасны выпадак адбыўся днём 20 жніўня на будпляцоўцы на вуліцы Цэнтральнай. Па папярэдніх дадзеных, 61-гадовы кранаўшчык уздымаў аўтакранам паддон з цэглай. У гэты час абрынулася блочная сцяна, у выніку чаго смяротныя траўмы атрымаў 42-гадовы брыгадзір будаўнічага прадпрыемства. Медыцынскі агляд паказаў, што кранаўшчык быў п'яны.
"Праведзены агляд месца здарэння, апытаныя працаўнікі, канфіскавана дакументацыя па тэхніцы бяспекі, прызначаны экспертызы. Следчымі ўстанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння", - дадала Юлія Ганчарова
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/na-strojploschadke-v-pinske-pogib-brigadir-359074-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pinsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne