Улады КНР павінны забяспечыць захаванасць Вялікай Кітайскай сцяны, якая з'яўляецца адным з галоўных сімвалаў нацыі. Пра гэта заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін, паведамляе ТАСС [1] са спасылай на афіцыйны партал КПК у сацыяльнай сетцы WeChat "Сюэсі сяоцзу".
"Вялікая Кітайская сцяна, як і рэкі Янцзы і Хуанхэ, - важны сімвал кітайскай нацыі. Гэта важная праява духу нашага народа, - падкрэсліў ён падчас інспекцыйнай паездкі на паўночны захад краіны. - Мы любой цаной павінны ставіцца ўважліва да свайго культурна-гістарычнага набытку, абараняць гэты невычэрпны духоўны скарб".
Кітайскі лідар наведаў правінцыю Ганьсу, дзе знаходзяцца найбольш старажытныя фрагменты гэтага сусветна вядомага абарончага збудавання.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/6781804
[2] https://zviazda.by/be/tags/kitay