Беларуская чыгунка прыме ўдзел у XIII Міжнароднай спецыялізаванай выставе “Транспарт і лагістыка-2019" і Беларускім транспартным кангрэсе. Міжнародны транспартны форум пройдзе з 1 па 3 кастрычніка ў Мінску, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.
На адной пляцоўцы размесціцца выставачны стэнд Беларускай чыгункі і дзяржаўнага прадпрыемства “Белінтэртранс -- транспартна-лагістычны цэнтр” (БТЛЦ), якія будуць аформлены ў адзіным стылістычным выкананні.
На стэндзе Беларускай чыгункі будзе прадстаўлена інфармацыя аб тэхнічных, тэхналагічных, перагрузачных магутнасцях магістралі. Арганізаваны мультымедыйныя прэзентацыі аб рэалізаваных за апошнія гады БЧ значных праектах па розных напрамках: інвестыцыйная палітыка, развіццё інфраструктуры, абнаўленне рухомага і цягавага саставу, павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў, укараненне інфармацыйнага абслугоўвання грузаўладальнікаў і экспедытарскіх арганізацый. А таксама аб прагрэсіўных тэхналогіях рамонту і вытворчасці, развіцця сэрвіснага абслугоўвання кліентаў Беларускай чыгункі і інш.
Важным мерапрыемствам для БЧ стане ўдзел у Беларускім транспартна-лагістычным кангрэсе. Прадстаўнікі магістралі прымуць удзел у спецыялізаваных секцыях і круглых сталах, дыскусіях і тэматычных навукова-практычных семінарах і канферэнцыі, на якіх будуць абмяркоўвацца надзённыя праблемы і перспектывы развіцця галіны.
Магістраль у рамках работы Беларускага транспартнага тыдня плануе арганізаваць шэраг сваіх мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне іміджу на рынку транспартных паслуг.
Прадугледжана правядзенне на стэндзе Беларускай чыгункі перамоў і дзелавых сустрэч з замежнымі партнёрамі, грузаўладальнікам, транспартнымі кампаніямі, партамі, прадстаўнікамі прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь і інш.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[2] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-transpartny-forum
[3] https://zviazda.by/be/tags/forum
[4] https://zviazda.by/be/tags/transpart