Усё пачалося ў адным са складскіх памяшканняў сталічнага прадпрыемства. Тут захоўваліся адпрацаваныя аўтамабільныя рухавікі, якія лічыліся на балансе як каляровы метал і металалом. Прадпрымальны 73-гадовы вахцёр, які сачыў за маёмасцю, вырашыў прыбраць гэта дабро да сваіх рук.
У планах фігуранта было здаць рухавікі ў пункт прыёму другаснай сыравіны, а атрыманыя грошы выдаткаваць на ўласныя патрэбы, але справіцца з такой вагай у адзіночку пажылы чалавек не змог, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. Тады вахцёр папрасіў пасадзейнічаць сваіх знаёмых: 51-гадовага і 45-гадовага мінчанін. Дарэчы, мужчыны нават не здагадваліся аб злачынным плане фігуранта, паколькі думалі, што рухавікі яго.
Калі на тэрыторыі прадпрыемства нікога не было, двое прыяцеляў сумесна з вахцёрам патрапілі ў памяшканне, дзе захоўваліся запчасткі. Сумеснымі намаганнямі мужчыны змаглі вынесці 19 аўтамабільных рухавікоў агульнай вагой больш за 4 тоны, якія затым вывезлі на аўтамабілі ў адну з вёсак Мінскага раёна.
Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС г. Мінска падчас правядзення аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў выкрадзеныя запчасткі былі выяўленыя ў гаражы, які належыць аднаму з таварышаў. Мужчына затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/vahcyor
[4] https://zviazda.by/be/tags/ruhaviki
[5] https://zviazda.by/be/tags/haurusniki