Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) апублікавала спіс прэтэндэнтаў на прэмію Пушкаша - узнагароду, якую ўручаюць аўтару лепшага гола года, піша [1] інтэрнэт-партал Буквы.
У гэты спіс увайшлі: Матэус Кунья ("РБ Лейпцыг"), Златан Ібрагімавіч ("Лос-Анджэлес Гэлаксі"), Ліянэль Месі ("Барселона"), Хуан Кінтэра ("Рывер Плейт"), Фабіа Куальярэла ("Сампдорыя"), Эндрос Таўнсэнд ("Крыстал Пэлас") і Даніэль Жоры ("Дэбрэцэн").
У лік намінантаў трапілі тры прадстаўніцы жаночага футбола: Аджарыі Нчут (зборная Камеруна), Эмі Радрыгес ("Юта Роялс"), Білі Сімпсан ("Кліфтанвіл Лэдзіс").
Тры пераможцы пройдуць у фінальны этап галасавання, на якім легенды ФІФА выберуць лепшы гол.
Пры складанні спісу ўлічваліся галы, забітыя ў перыяд з 16 ліпеня 2018 года па 19 ліпеня 2019 года.
Спасылкі
[1] https://bykvu.com/bukvy/125096-fifa-ob-yavila-imena-pretendentov-na-nagradu-za-luchshij-gol-goda
[2] https://zviazda.by/be/tags/fifa
[3] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[4] https://zviazda.by/be/tags/lepshy-gol