Ранкам у службу выратавання “101” паступіла паведамленне аб пажары гаража ў вёсцы Канапельчыцы.
На месцы выкліку падраздзяленні МНС выявілі адкрытае гарэнне даху будынка, а таксама легкавога аўтамабіля, які стаяў побач.
Як стала вядома пазней, гаспадар прыватнага падворка ў гэты час знаходзіўся на працы і аб тым, што адбылося, даведаўся ад відавочцаў. Як паведамілі ў МНС, праверка паказала, што прычынай пажару паслужыла свавольства з агнём шасцігадовага суседскага дзіцяці. У гэты час бацькі хлопчыка былі на працы, яго даглядала бабуля.
У выніку пажару ніхто не пацярпеў. Агнём пашкоджаны дах гаража, закураны сцены, легкавы аўтамабіль значна пашкоджаны.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[2] https://zviazda.by/be/tags/talachynski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/gulnya-z-zapalkami