Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан напісаў ліст кіраўніку Еўрапейскага савета Дональду Туску, у якім папрасіў змяніць некаторыя ўмовы дагавора па Brexit, паведамляе [1] інтэрнэт-партал Буквы.
Джонсан выступіў за змены ў механізме па недапушчэнні з'яўлення фізічнай мяжы паміж Паўночнай Ірландыяй і Ірландыяй пасля Brexit. Паўночная Ірландыя ўваходзіць у склад Злучанага Каралеўства, тады як Ірландыя - член Еўрасаюза. Працэс ўстаноўкі там фізічнай мяжы называюць "бэкстоп", і менавіта з-за яго экс-прэм'ер-міністр Брытаніі Тэрэза Мэй ніяк не магла дамовіцца з парламентарыямі для прыняцця умоў пагаднення.
"Дата выхаду Злучанага Каралеўства з Еўрапейскага саюза, 31 кастрычніка, набліжаецца хутка. Я вельмі спадзяюся, што мы пойдзем з пагадненнем. Вы асабіста згодны з тым, што гэты ўрад будзе працаваць энергічна і рашуча для дасягнення пагаднення. Гэта наш вышэйшы прыярытэт", - напісаў [2] Джонсан.
Бэкстоп азначае, што Паўночная Ірландыя застанецца ў Мытным саюзе ЕС і на адзіным еўрапейскім рынку да таго часу, пакуль бакі не прыйдуць да пагаднення аб мяжы.
Джонсан палічыў неабходным нагадаць Туску, што менавіта з-за гэтага пытання палата абшчын брытанскага парламента тройчы не змагла зацвердзіць ўмовы выхаду краіны з ЕС і называе яго "нежыццяздольным" і антыдэмакратычным. Ён упэўнены, што грамадзяне Паўночнай Ірландыі не змогуць уплываць на заканадаўчыя акты ЕС, якія будуць да іх прымяняцца.
Калі для Паўночнай Ірландыі будзе ўсталяваная мяжа, іх рыбаловам і маракам спатрэбяцца спецыяльныя дазволы для работы, на афармленне якіх сыдзе час, а на тэрыторыі краіны не будзе дастатковай колькасці харчавання.
Джонсан зрабіў акцэнт на тым, што ЕС прымушае выбіраць: альбо Паўночная Ірландыя застанецца ў Мытным саюзе ЕС, альбо назіраць за стварэннем фізічнай мяжы і аддзяленнем краіны ад эканомікі Вялікабрытаніі.
Ён нагадаў, што ў Ірландыі ўжо існуюць дзве паасобныя палітычныя, эканамічныя і манетарныя сістэмы, якія працуюць ва ўмовах адкрытай мяжы.
Прэм'ер Брытаніі упэўнены, што менавіта вырашэнне пытання па бэкстопу дазволіць бакам хутчэй прыйсці да агульнага пагаднення.
Спасылкі
[1] https://bykvu.com/bukvy/125110-premer-britanii-prosit-es-izmenit-usloviya-sdelki-po-brexit
[2] https://assets.publishing.service.gov.uk/government/uploads/system/uploads/attachment_data/file/826166/20190819_PM_letter_to_His_Excellency_Mr_Donald_Tusk.pdf
[3] https://zviazda.by/be/tags/brexit
[4] https://zviazda.by/be/tags/eurapeyski-sayuz
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya
[6] https://zviazda.by/be/tags/borys-dzhonsan